БЧ зладзіла апытанне пасажыраў наконт сэрвісу. Тры пытанні з дзевяці датычаць беларускай мовы, перадае Еўрарадыё.
Удзельнікам апытанкі прапануюць адказаць: "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна афармляць праязныя дакументы (квіткі) для праезду ўнутры Рэспублікі Беларусь?", "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна ажыццяўляць інфармаванне пасажыраў у цягніках, якія курсуюць унутры Рэспублікі Беларусь?", "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна ажыццяўляць інфармаванне пасажыраў на станцыях Беларускай чыгункі?" Прапаноўваюцца тры варыянты адказаў — беларуская, руская, не мае значэння.
эж