Былы старшыня ПЭН-цэнтру, а цяпер сябра Рады ПЭНа Андрэй Хадановіч адказаў на адкрыты ліст Паўла Севярынца. Паводле яго, у допісе Севярынца шмат эмоцый, сустракаюцца факты, але ёсць і проста няпраўда. «Ад чалавека, які бравіруе іменем верніка і часта звяртаецца да боскага аўтарытэту, хлусню чытаць асабліва прыкра», – зазначае Хадановіч, якога цытуе «Наша Ніва».
Паводле літаратара, у групу «агрэсіўных феміністак, гей-лобі, агітатараў «лявацтва» Севярынец запісвае ўсіх «некансерватараў» і не згодных з ім. «Ён шчыра здзіўляецца, што ў свеце ёсць людзі, якія не падзяляюць яго крайняга радыкалізму, яго фанатызму, яго гамафобіі. І Севярынец называе гэта «гей-лобі», – зазначае Хадановіч.
Паводле паэта, «Севярынец віртуозна карыстаецца мовай нянавісці». «Гэта мне таксама прыкра чуць ад заслужанага апазіцыйнага палітыка, ад чалавека, які называе сябе пісьменнікам», – напісаў Андрэй Хадановіч.
вс