Беларуская Служба

Латвія рыхтуецца да візіту Лукашэнкі

06.11.2019 10:10
Рыга, паводле слоў пасла, рыхтуецца да гэтага візіту, чакае прапаноў, калі ён можа адбыцца. 
zdjecie ilustracyjne
zdjecie ilustracyjneShutterstock.com/Aleks Kend

Ад беларускага боку прыбалтыйская краіна чакае прапаноў па датаз. Гаворка пра гэта ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам, піша Наша Ніва.

У ліку найважнейшых тэм сустрэчы была падрыхтоўка візіту кіраўніка Беларусі ў Латвію.

Рыга, паводле слоў пасла, рыхтуецца да гэтага візіту, чакае прапаноў, калі ён можа адбыцца. Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца візіт надасць сур'ёзны імпульс двухбаковым адносінам.

эж