Расійскі бок не выключае павышэння цаны на газ для Беларусі ў 2020 годзе з бягучых $127 за тысячу кубаметраў, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі журналістам у сераду ў Мінску, перадае Інтэрфакс.
«Яны (расейскі бок – ІФ) не гатовыя пакуль пераглядаць умовы, якія сфарміраваны для «Газпрома». Зараз у нас $127 за тысячу кубаметраў. Гэтая цана павінна быць перагледжана. Яна (кошт на газ з 2020 года – ІФ) можа атрымацца і большай», – сказаў Закрэўскі. Ён лічыць, што такі падыход прынцыпова супярэчыць прынцыпам інтэграцыі. Паводле намесніка міністра, расійскі бок мае намер штогод пераглядаць цану на газ.
Як паведамлялася, у красавіку 2017 года пасля чарговага нафтагазавага крызісу Беларусь і Расія ўзгаднілі фіксаваную цану паставак газу ў Беларусь – $129 за тысячу кубаметраў у 2018 годзе і $127 за тысячу кубаметраў у 2019 годзе. Цана газу з наступнага года для Мінска застаецца нявызначанай на фоне намаганняў бакоў па паглыбленні інтэграцыі.
ав