Беларуская Служба

Польскія дрэваапрацоўшчыкі гатовыя інвеставаць у вытворчасць паліўных гранул на тэрыторыі Беларусі

27.11.2019 13:36
Палякі купляюць амаль палову ьеларускіх драўняных адходаў для вытворчасці паліўных гранул.
.
.Lernestorod/pixabay.com/CC0

Польскія дрэваапрацоўшчыкі гатовыя інвеставаць у вытворчасць паліўных гранул на тэрыторыі Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.

Перспектывы пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы ў сферы дрэваапрацоўкі і закупак драўнянай сыравіны для вытворчасці пелетнай прадукцыі абмяркоўваліся напярэдадні падчас круглага стала, які прайшоў на базе Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі польскіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, Польскага нацыянальнага агенцтва па захаванні энергіі (KAPE), Польскага савета па пелету, пасольства Польшчы ў Беларусі, Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, канцэрна «Беллеспаперапрам», РУП «Беллесэкспарт», ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

«Кіраўнікі шэрагу польскіх кампаній выказалі зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў па вытворчасці драўняных гранул і брыкетаў, якія лічацца адным з самых экалагічна чыстых відаў паліва і карыстаюцца значным попытам у краінах Еўрапейскага звязу», – адзначыў прэс-сакратар біржы.

Пры гэтым мяркуецца, што сыравіна ў рамках такіх праектаў будзе закупляцца праз БУТБ, дзе ўжо на працягу некалькіх гадоў рэгулярна праводзяцца біржавыя таргі дранкай і драўнянымі адходамі. Па дадзеных БУТБ, за дзесяць месяцаў бягучага года замежныя кампаніі набылі на біржавых таргах больш за 3,3 млн куб.м дадзенай прадукцыі на агульную суму $ 65 млн (51% ад гэтага аб'ёму рэалізавана ў Польшчу).

ав