Беларуская Служба

Беларускі ў нацыянальных касцюмах выкацілі гарбуз да расійскага пасольства

05.12.2019 14:21
«Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх нялюбы, дзяўчына выкатвае яму гарбуз».
 5            ,   ,
Удзень 5 снежня да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску дзве дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах, якім дапамагаў хлопец, прынеслі гарбуз і паклалі яго ля брамыфота: Радыё «Свабода»

Удзень 5 снежня да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску дзве дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах, якім дапамагаў хлопец, прынеслі гарбуз і паклалі яго ля брамы. Перформанс зладзілі актывісты кампаніі «Свежы вецер», паведамляе Радыё «Свабода».

«Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх нялюбы, дзяўчына выкатвае яму гарбуз. Як знак такі, што нязгодная за яго ісці. У нашым выпадку гэта азначае: давайце сябраваць, але жыць мы будзем у розных дамах, кожны ў сваім», – сказаў журналістам актывіст «Свежага ветру» Сяргей Бульба.

Актывіст спрабаваў перадаць расійскаму паслу Дзмітрыю Мезенцаву зварот грамадзкай кампаніі «Свежы вецер». Аўтары звароту папярэджваюць дыпламата, што будуць бараніць незалежнасць Беларусі «ўсімі даступнымі захадамі ў межах беларускага закону». Дакумент у актывіста не прынялі.

«Ніхто нават не выйшаў. Сказалі праз сувязь, каб адправіў зварот поштаю», – распавёў Сяргей Бульба.

Міліцыянеры, якія ахоўваюць пасольства, нікога з удзельнікаў перформансу не затрымлівалі.

вс