Беларуская Служба

Тры былыя прэзідэнты Украіны вырашылі вярнуць польскі ордэн, якім яны былі калісьці ўзнагароджаны

21.06.2026 08:19
Гэта адказ на пазбаўленне ўзнагароды Уладзіміра Зяленскага. 
  .
Ордэн Белага арла.Фота: gov.pl

Былыя прэзідэнты Украіны Леанід Кучма, Віктар Юшчанка і Пётр Парашэнка адмовіліся ад ордэнаў Белага Арла, якімі яны былі ўзнагароджаны раней. Гэта рэакцыя на рашэнне прэзідэнта Караля Наўроцкага пазбавіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага гэтай самай прэстыжнай польскай узнагароды.

Караль Наўроцкі пазбавіў украінскага лідара ордэна за тое, што ён прысвоіў аднаму з падраздзяленняў украінскай арміі імя “Герояў УПА”. У адказ на паведамленні з Варшавы Уладзімір Зяленскі вярнуў ордэн Белага Арла ў адміністрацыю прэзідэнта Наўроцкага.

Па прыкладзе цяперашняга прэзідэнта Украіны яго папярэднікі, узнагароджаныя вышэйшай польскай узнагародай, выканалі падобны жэст.

Абвяшчаючы аб сваім рашэнні, Леанід Кучма напісаў, што іншыя краіны не могуць дыктаваць гісторыю Украіны і вызначаць, каго ўкраінцы павінны шанаваць. Паводле слоў Віктара Юшчанкі, рашэнне польскага прэзідэнта крыўднае для ўкраінцаў, якія штодня абараняюць сваю краіну на фронце. Тым часам Пётр Парашэнка заявіў, што лічыць рашэнне прэзідэнта Наўроцкага няправільным і несправядлівым у адносінах да ўкраінскай нацыі.

IAR/нг

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пазбавіў Уладзіміра Зяленскага Ордэна Белага арла

19.06.2026 22:21
Канфлікт пачаўся пасля таго, як Зяленскі прысвоіў аднаму з падраздзяленняў імя «Герояў УПА».