Беларуская Служба

Нацбанк выпусціць у абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі»

06.12.2019 14:37
Сярод новых манет – «Брэсцкая крэпасць», «Палацава-паркавы ансамбль. Жылічы», «Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Мураванка», «Петрапаўлаўскі Сабор. Гомель».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Yannick Morelli

Нацыянальны банк Беларусі з 24 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», паведамляе агенцтва БелТА.

Сярод новых манет – «Брэсцкая крэпасць», «Палацава-паркавы ансамбль. Жылічы», «Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Мураванка», «Петрапаўлаўскі Сабор. Гомель», «Спаса-Праабражэнская царква. Полацк», «Траецкае прадмесце. Мінск». Манеты наміналам 2 рублі выпусцяць накладам 25 тыс. штук кожнага наймення.

Акрамя таго, шэраг памятных манет выпусцяць у абарачэнне з 27 снежня. Сярод іх будуць тры віды манет «Дзень анёла» – залатыя (наміналам 50 рублёў, 399 штук), сярэбраныя (20 рублёў, 2999 штук) і медна-нікелевыя (1 рубель, 4999 штук). У двух відах (сярэбраныя і медна-нікелевыя) будуць выпушчаныя манеты «Вялікі арлец» серыі «Птушка года», «Заказнік »Званец« серыі »Заказнікі Беларусі« і »Станіслаў Манюшка. 200 год«.
Пастанова ўступіла ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар