Беларуская Служба

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з паслом Чэхіі

10.12.2019 13:11
Праваабаронцы атрымалі выразны сігнал салідарнасці і падтрымкі для ўсяго беларускага грамадства.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у чэшскім пасольстве адбыўся працоўны сняданак, на якім прысутнічалі дыпламаты высокага рангу і беларускія праваабаронцы, паведамляе сайт spring96.org.

Сімвалічная сустрэча была ініцыяваная паслом Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі спадаром Томашам Перніцкім. На сняданку прысутнічалі таксама пасол Еўрапейскага Саюза спадар Дзірк Шубель і пасол Швецыі спадарыня Крысціна Юханэсан.

Ад Праваабарончага цэнтра „Вясна” на сустрэчы прысутнічалі старшыня Алесь Бяляцкі і каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Беларускія праваабаронцы падвялі вынікі мінулага году, выказалі свае меркаванні па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пазначылі асноўныя праблемы з правамі чалавека і прапанавалі свае шляхі іх вырашэння.

З боку паслоў, прысутных на працоўным сняданку, яны атрымалі выразны сігнал салідарнасці і падтрымкі для ўсяго беларускага грамадства.

аз