Яно ўводзіцца ўказам Аляксандра Лукашэнкі №445 ад 6 снежня 2019 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 снежня, - паведамляецца на сайце Еўрарадыё.
Ніякіх нечаканасцяў не адбылося, КДБ так і будзе называцца: Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Раней беларускамоўнай назвы афіцыйна не было. Палажэнне аб беларускім КДБ напісана на рускай мове, там фігуруе толькі рускамоўная назва камітэта.
Таксама Лукашэнка замацаваў назву КДБ на рускай мове: Комитет государственной безопасности Республики Беларусь — і скарочаныя назвы камітэта на рускай і беларускай мовах: КГБ і КДБ адпаведна.
яс