Беларуская Служба

Лукашэнка не дапусціць сур'ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю ў Беларусі

11.12.2019 16:25
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць сур'ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю ў выпадку ўніфікацыі падатковага заканадаўства з Расіяй.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе, дзе абмяркоўваліся пытанні павышэння эфектыўнасці работы тытунёвай галіны, перадае БЕЛТА.

«Зразумела, што ў Расійскай Федэрацыі тытунь, ды і алкаголь, па цэнах значна вышэйшы, чым у Рэспубліцы Беларусь. Калі раптам уніфікацыя (падатковага заканадаўства адбудзецца. – Заўвага БЕЛТА), гэта можа прывесці да сурʼёзнага росту цэн на тытунёвыя вырабы, што недапушчальна для грамадзян Беларусі», – падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны прызнаўся, што ўрад аддаў частку тытунёвага рынку інвестару, які паабяцаў павысіць плату ў бюджэт.

« У нас гэта сфера строга рэгулюецца. У нас ёсць інвестар, які ў свой час узяўся за рэалізацыю тытунёвых вырабаў нашых прадпрыемстваў і абавязаўся значна павысіць плату ў бюджэт, таму мы пайшлі на дагавор з ім», – адзначыў Лукашэнка.

яс