Беларуская Служба

Нацбанк упершыню за 25 гадоў размясціў гадавыя аблігацыі ў беларускіх рублях

11.12.2019 16:39
НББ раней размяшчаў аблігацыі ў нацвалюце на тэрмін 7 дзён.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

Нацыянальны банк Беларусі 11 снежня правёў паспяховае размяшчэнне сваіх аблігацый у беларускіх рублях з тэрмінам абарачэння 364 дні, паведамляе Interfax.by

Звесткі НББ па размешчаных даўгавых выпусках сведчаць, што за ўвесь час практычнай эмісіі аблігацый у беларускіх рублях з 1995 года ўпершыню размешчаны паперы ў нацвалюце з тэрмінам абарачэння 1 год. Да гэтага самым доўгім тэрмінам звароту аблігацый Нацбанка ў беларускіх рублях стаў размешчаны ў ліпені 2003 года выпуск на 106 дзён па стаўцы 35% гадавых.

Як правіла, НББ раней размяшчаў аблігацыі ў нацвалюце на тэрмін 7 дзён.

яс