Міжурадавы камітэт па абароне нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА прыняў рашэнне аб уключэнні «Юраўскага карагоду» ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі МЗС Беларусі, піша Інтэрфакс.
«Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці – старажытны абрад, прымеркаваны да вясенняга свята Юрʼя.
«Захаванне абраду – гэта ўклад Беларусі ў агульную мазаіку сусветнай культуры і развіццё культурнай разнастайнасці», – адзначылі ў ведамстве.
Уключэнне абраду ў Спіс ЮНЕСКА зʼявілася вынікам сумеснай працы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых уладаў і мясцовых супольнасцяў, няўрадавых арганізацый і экспертаў.
Разам з «Юраўскім карагодам» у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзяцца тры беларускія элемента. Раней уключаны святочны калядны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць), 2009 г. і «Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у вёсцы Будслаў (Мядзельскі раён, Мінская вобласць), 2018 г.
ав