Беларуская Служба

Беларусь у 2020 годзе атрымае ад Расіі 24 млн тон нафты

12.12.2019 13:43
Такога аб'ёму сыравіны хапае для таго, каб поўнасцю загрузіць беларускія НПЗ.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Канцэрн «Белнафтахім» падпісаў з Расіяй індыкатыўны нафтавы баланс на 2020 год. Згодна з ім Расія паставіць у Беларусь 24 млн тон нафты, паведамляе агенцтва БелТА.

Такога аб'ёму сыравіны хапае для таго, каб поўнасцю загрузіць беларускія НПЗ.

У беларускім канцэрне пры гэтым звярнулі ўвагу на тое, што бакі могуць зрабіць змены ў балансе да 15 лістапада таго года, на які ён вызначаны.

вс