Беларуская Служба

У Беларусі павысяць базавую велічыню

12.12.2019 14:52
З ростам базавай велічыні павялічваюцца як некаторыя выплаты (дапамогі, стыпендыі), так і штрафы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

У Беларусі хочуць павялічыць базавую велічыню да 27 рублёў. Мінфін падрыхтаваў адпаведную пастанову ўрада, цяпер дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Павелічэнне базавай велічыні, як чакаецца, адбудзецца з 1 студзеня 2020 года.

У апошні раз яе павышалі з 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рубля), а да гэтага – з 1 студзеня 2018-га (з 23 да 24,5 рубля).

З ростам базавай велічыні павялічваюцца як некаторыя выплаты (дапамогі, стыпендыі), так і штрафы.

Базавая велічыня – гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай.

вс