Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя змены ў Савеце бяспекі

22.12.2019 10:26
Савет бяспекі — міжведамасны орган, які распрацоўвае меры па бяспецы беларускай дзяржавы.
Aleksandr Łukaszenka
Aleksandr ŁukaszenkaShutterstock.com / exsilentroot

 Былога начальніка Генштаба Алега Белаконева, былога старшыню Савету рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і былога кіраўніка МУС Ігара Шуневіча кіраўнік краіны пазвабіў месцаў ў гэтым дзяржаўным органе, перадае Еўрарадыё. 

Замест іх былі прызначаныя новы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка і міністр унутранных справаў Юрый Караеў. А былая кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава захавала месца ў Савеце бяспекі — але як спікер Савета Рэспублікі.

Савет бяспекі — міжведамасны орган, які распрацоўвае меры па бяспецы беларускай дзяржавы. Савет узначальвае Аляксандр Лукашэнка.

эж