Беларуская Служба

У Віцебску ліквідавалі градаўтваральную фабрыку

31.12.2019 15:38
Эканамічны суд вобласці завяршыў ліквідацыйную вытворчасць у дачыненні да віцебскай фабрыкі «КІМ».
Аўдыё

Фабрыка была створаная ў 1931 годзе і доўгі час лічылася адным з градаўтваральных прадпрыемстваў у Віцебску, дзе працавала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У апошнія гады тут працавалі 830 чалавек. Комплекс вытворчых будынкаў займаў плошчу 12,4 гектара, піша TUT.by.

Фабрыку прызналі банкрутам яшчэ ў 2015 годзе. Ліквідацыя прадпрыемства павінна была завяршыцца ў жніўні 2016 года, але тэрміны пастаянна пераносілі.

У крэдытораў назапасілася патрабаванняў на 18,3 мільёны рублёў, а пазачарговыя плацяжы склалі 5 мільёнаў рублёў.

Дзякуючы продажу маёмасці фабрыкі ўдалося цалкам пагасіць даўгі па зарплаце ды плацяжы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пры гэтым патрабаванні крэдытораў на суму больш за 16 мільёнаў рублёў і пазачарговыя плацяжы на амаль мільён рублёў засталіся без задавальнення – у звязку з адсутнасцю маёмасці даўжніка.

Крэдыторы не атрымаюць свае сродкі назад: па заканадаўстве патрабаванні, не задаволеныя з-за недастатковасці маёмасці даўжніка, прызнаюцца пагашанымі.

юл