23-гадовая фрыстайлістка-акрабатка Аляксандра Раманоўская і 31-гадовы штангіст Андрэй Арамнаў сталі найлепшымі спартсменамі Беларусі 2019 года паводле вынікаў апытання БелаПАН.
У 20-м штогадовым апытанні ўзялі ўдзел 94 журналісты, якія асвятляюць спорт, з 43 сродкаў масавай інфармацыі, спартыўных клубаў і інш., у тым ліку фрылансары.
Кожнаму было прапанаванае назваць тройку найлепшых спартсменак і тройку найлепшых спартсменаў; за 1-е месца налічваліся тры ачкі, за 2-е — два, за 3-е — адно.
Раманоўская набрала 158 ачкоў, атрымаўшы 28 першых, 31 другое і 12 трэціх месцаў. На рахунку Арамнава 155 ачкоў (37, 16, 12).
У 2019 годзе Раманоўская заваявала залаты медаль чэмпіянату свету, алімпійскі чэмпіён-2008 Арамнаў заняў другое месца на ЧС у вагавой катэгорыі да 109 кг.
У жанчын другі радок у апытанні заняла 21-гадовая тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 11-е месца ў рэйтынгу ВТА, — 140 ачкоў (32, 15, 14). На трэцяй пазіцыі 27-гадовая байдарачніца Вольга Худзенка — 98 ачкоў (18, 14, 16). На сусветным першынстве яна ўзяла серабро ў адзіночцы і чацвёрцы на дыстанцыі 500 м, а ў пары з Марынай Літвінчук, якая заняла ў апытанні чацвёртае месца з 85 ачкамі (16, 13, 11), — золата на 200- і 500-метроўцы.
У мужчын на другім месцы 21-гадовы скакун у вышыню, пераможца агульнага заліку Кубка свету і лёгкаатлетычнага матча Еўропа — ЗША Максім Недасекаў — 102 ачкі (16, 20, 14), на трэцім — алімпійскі чэмпіён-2016, сярэбраны прызёр апошняга ЧС па скачках на батуце (разам з Алегам Рабцавым), чэмпіён свету ў камандзе 24-гадовы Уладзіслаў Ганчароў — 86 ачкоў (13, 17, 13).
У жанчын далей ідуць:
- Вольга Сілкіна (сучаснае пяцібор'е) — 61 (7, 11, 18).
- Анастасія Шкурдай (плаванне) — 34 (5, 5, 9).
- Алена Наздрова (веславанне на каноэ) — 11 (1, 2, 4).
- Ірына Крыўко (біятлон) — 10 (0, 3, 4).
- Эльвіра Герман (лёгкая атлетыка, бег) — 6 (0, 3, 0).
- Таццяна Шаракова (веласпорт, трэк) — 5 (1, 0, 2).
- Вікторыя Азаранка (тэніс) — 5 (0, 2, 1).
- Вольга Мазуронак (лёгкая атлетыка, марафон) — 4 (0, 1, 2).
13—14. Аліна Змушко (плаванне), Алёна Ляшкевіч (муай-тай) — па 2 (0, 1, 0).
15—16. Ірына Курачкіна (вольная барацьба), Аляксандра Сасновіч (тэніс) — па 2 (0, 0, 2).
17—22. Анастасія Верамеенка (баскетбол), Анастасія Гарэлік (валейбол), Ірына Жук (лёгкая атлетыка, скачкі з шастом), Анастасія Мірончык-Іванова (лёгкая атлетыка, скачкі ў даўжыню), Марына Слуцкая (дзюдо), Таццяна Халадовіч (лёгкая атлетыка, кіданне кап'я) — па 1 (0, 0, 1).
У мужчын пасля тройкі лепшых размясціліся:
- Яўген Ціханцоў (цяжкая атлетыка) — 37 (7, 6, 4).
- Ілья Шымановіч (плаванне) — 26 (3, 5, 7).
- Ігар Стасевіч (футбол) — 21 (2, 4, 7).
- Іван Літвіновіч (скачкі на батуце) — 19 (1, 7, 2).
- Генадзь Лапцеў (цяжкая атлетыка) — 14 (2, 2, 4).
- Васіль Кірыенка (веласпорт, шаша) — 11 (3, 0, 2).
- Аляксандр Мартыновіч (футбол) — 10 (2, 1, 2).
- Алег Юрэня (веславанне на байдарках) — 9 (1, 1, 4).
12—13. Ягор Герасімаў (тэніс), Арцём Каралёк (гандбол) — па 8 (1, 2, 1).
- Яўген Каралёк (веласпорт, трэк) — 6 (2, 0, 0).
- Арцём Козыр (веславанне на каноэ) — 5 (0, 1, 3).
16—17. Дзмітрый Асанаў (бокс), Міхаіл Адзінцоў (ММА) — па 4 (1, 0, 1).
- Аляксей Кураш (валейбол) — 4 (0, 2, 0).
19—21. Станіслаў Дайнека, Дзмітрый Натынчык (веславанне на байдарцы), Віталь Жук (лёгкая атлетыка, дзесяцібор'е) — па 4 (0, 1, 2).
- Мікіта Вайлупаў (гандбол) — 3 (1, 0, 0).
- Алег Рабцаў (скачкі на батуце) — 3 (0, 1, 1).
24—29. Іван Баранчык (бокс), Віталь Гуркоў (муай-тай), Арцём Дзямкоў (хакей), Антон Кушнір (фрыстайл, акрабатыка), Барыс Пухоўскі (гандбол), Ілья Шкурын (футбол) — па 2 (0, 1, 0).
30—41. Ігар Брышталь (пляжны футбол), Аляксандр Грабовік (грэка-рымская барацьба), Аляксандр Гутар (футбол), Сяргей Кісляк (футбол), Уладзіслаў Калячонак (хакей), Даніэл Мукетэ (дзюдо), Павел Няхайчык (футбол), Аляксей Протас (хакей), Аляксандр Рабушэнка (веласпорт, шаша), Уладзімір Самсонаў (настольны тэніс), Мікіта Феактыстаў (хакей), Вячаслаў Харанека (гіравы спорт) — па 1 (0, 0, 1).
У 2018 годзе лаўрэатамі апытання БелаПАН сталі фрыстайлістка Ганна Гуськова і Уладзіслаў Ганчароў, у 2017-м — Арына Сабаленко і Антон Кушнір, у 2016-м — Марыя Мамашук (барацьба) і Уладзіслаў Ганчароў, у 2015-м — Марына Арзамасава (лёгкая атлетыка, бег) і Васіль Кірыенка, у 2014-м — Дар'я Домрачава (біятлон) і Антон Кушнір, у 2013-м — Вікторыя Азаранка і Сяргей Рутэнка (гандбол), у 2012-м — Вікторыя Азаранка і Сяргей Мартынаў (кулявая стральба), у 2011-м — Дар'я Домрачава і Алім Селімаў (грэка-рымская барацьба), у 2010-м — Дар'я Домрачава і Аляксей Грышын (фрыстайл), у 2009-м — Кацярына Карстэн (веславанне акадэмічнае), Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках), у 2008-м — Аксана Мянькова (лёгкая атлетыка, кіданне молата) і Андрэй Арамнаў, у 2007-м — Кацярына Карстэн і Іван Ціхан (лёгкая атлетыка, кіданне молата), у 2006-м — Кацярына Карстэн і Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), у 2005-м — Кацярына Карстэн і Іван Ціхан, у 2004-м — Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка, бег) і Ігар Макараў (дзюдо), у 2003-м — Наталля Цылінская (велатрэк) і Іван Ціхан, у 2002-м — Наталля Цылінская і Аляксей Грышын, у 2001-м — Яніна Карольчык (лёгкая атлетыка, штурханне ядра ) і Іван Іванкоў (спартыўная гімнастыка), у 2000-м — Кацярына Карстэн і Ігар Басінскі (кулявая стральба).