Беларуская Служба

Больш за 50 кніг У. Сыракомлі атрымае Нацыянальная бібліятэка Беларусі

01.01.2020 21:00
У прыватнага калекцыянера куплена калекцыя прыжыццёвых і пасмяротных выданняў беларускага і польскага паэта ХІХ стагоддзя Ўладзіслава Сыракомлі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Ko Backpacko

У аднаго з прыватных калекцыянераў куплена калекцыя прыжыццёвых і пасмяротных выданняў беларускага і польскага паэта ХІХ стагоддзя Ўладзіслава Сыракомлі - паведамляе Свабода са спасылкай на сайт пасольства РБ у Швейцарыі.

У дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе перададзена калекцыя прыжыццёвых і пасмяротных выданняў (больш за 50 кніг) беларускага паэта, гісторыка літаратуры і перакладчыка Ўладзіслава Сыракомлі, сапраўднае імя Людвік Кандратовіч (1823, Бабруйскі павет – 1862, Вільня).

Кнігі былі купленыя ў рамках працы, скіраванай выяўленне і вяртанне нацыянальных культурных каштоўнасцяў. Большасці гэтых кніг у Беларусі раней не было.

У паведамленні амбасады гаворыцца, што ўнікальная калекцыя выданняў і рарытэтаў, у ліку якіх арыгінал самага рэдкага здымку Ўладзіслава Сыракомлі ў маладосці, была набытая дзякуючы падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна.

Урачыстая цырымонія перадачы і прэзентацыя кніжнай спадчыны Сыракомлі мае адбыцца ў 2020 годзе.

нг