Беларуская Служба

Латвія гатовая дапамагчы Беларусі з транспарціроўкай нафты

03.01.2020 13:55
Латвійскія прадпрыемствы гатовыя прадаставіць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспарціроўцы нафты.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвійскія прадпрыемствы гатовыя прадаставіць Беларусі паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспарціроўцы нафты. Пра гэта паведаміла ў пятніцу агенцтву ТАСС прадстаўнік аддзела камунікацый Міністэрства зносін (транспарту) Латвіі Івета Канцэна, піша «Наша Ніва».

«Як толькі такая неабходнасць з'явіцца, латвійскія прадпрыемствы гатовы прадаставіць неабходныя паслугі па перагрузцы, захоўванні і транспарціроўцы як у партах, так і на чыгунцы», – сказала яна, дадаўшы, што «пытанні дадзенага супрацоўніцтва раней абмяркоўваліся з беларускім бокам».

Як паведамлялася, Расія з 1 студзеня спыніла падачу нафты для нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі. Крыніца, блізкая да беларускіх НПЗ, паведаміла, што на заводах былі створаны вялікія запасы сыравіны – парадку 0,5 млн тон нафты.

«Гэтага абʼёму можа хапіць прыкладна на 20 дзён працы», – сказаў саразмоўца.

вс