Беларуская Служба

Беларусь актыўна шукае альтэрнатыўныя Расіі крыніцы нафты

03.01.2020 14:47
Намеснік гендырэктара «Беларуснафты»: дэфіцыту аўтамабільнага паліва ў Беларусі не чакаецца на фоне прыпынення паставак нафты з Расіі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

«Белнафтахім» пацвердзіў спыненне паставак нафты ад расейскіх кампаній з 1 студзеня ва ўмовах адсутнасці кантрактаў. У прэс-службе канцэрна заявілі, што цяпер ідзе актыўная праца па заключэнні кантрактаў на студзень, паведамляе «Тэлеграф».

Загрузка беларускіх НПЗ зніжана да мінімальнага тэхналагічнага ўзроўню. Канцэрн таксама вядзе актыўную працу па арганізацыі альтэрнатыўных паставак нафты, «па ўсіх напрамках».

Між тым прэс-сакратар «Транснафты» Ігар Дзёмін паведаміў, што заявак на пастаўку нафты ў Беларусь ад расійскіх кампаній няма. Паводле яго слоў, транзіт расійскай нафты праз краіну ідзе без абмежаванняў.

У сваю чаргу намеснік гендырэктара «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў заявіў, што дэфіцыту аўтамабільнага паліва ў Беларусі не чакаецца на фоне прыпынення паставак нафты з Расіі. Ён адзначыў, што ўсе заправачныя станцыі сеткі кампаніі працуюць у штатным рэжыме.

Паводле яго слоў, усе віды нафтапрадуктаў на нафтабазы «Беларуснафты» з беларускіх НПЗ пастаўляюцца штодня. Таксама ў кампаніі запасаў усіх відаў паліва хопіць мінімум на 10 дзён, адзначыў ён.

вс