На мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага Саюза рэзка выраслі чэргі. Аснову пасажырапатоку склалі грамадзяне Расіі, якія на час выхадных, якія ў РФ доўжацца да 8 студзеня, адправіліся ў краіны Еўропы праз Беларусь. З пачатку года беларускія памежнікі аформілі больш за 140 тыс. грамадзян, 70% з якіх – грамадзяне Расіі, паведамляе «Тэлеграф».
Так, да поўдня 3 студзеня перад пунктамі пропуску на мяжы з Літвой сваёй чаргі чакала каля 260 легкавых аўтамабіляў, на польскай – да 390. На мяжы з Латвіяй і Украінай чэргаў не было.
Дзяржпагранкамітэт прагназуе рост пасажырапатоку на ўезд у Беларусь да завяршэння калядных канікул, калі людзі будуць вяртацца дадому.
вс