У праваслаўных пачалася пара самага строгага перадкаляднага посту. Гісторыя посту сягае старажытных часоў, паведамляе Радыё «Рацыя». Ужо з IV стагоддзя шматлікія святыя айцы распавядалі ў сваіх творах аб посце.
Спачатку ён доўжыўся ўсяго сем дзён. Аднак на Саборы 1166 года, які прайшоў пры Канстантынопальскім патрыярху Луку, было прынята рашэнне для ўсіх хрысціянаў захоўваць перадкалядны пост працягласцю 40 дзён.
У царкве таксама звяртаецца ўвага на тое, што аднаго посту недастаткова: неабходны таксама пост духоўны, паколькі без малітвы і пакаяння пост становіцца звычайнай дыетай.
вс