Беларуская Служба

Мазырскі НПЗ дагэтуль не атрымаў расійскай нафты

06.01.2020 10:45
4 студзеня на новаполацкі Нафтан паступіла 26,5 тыс. т нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства.
Ropa Brent w dostawach na styczeń na giełdzie paliw ICE Futures Europe w Londynie jest wyceniana po 63,12 USD za baryłkę, po spadku ceny o 0,6 proc.
Ropa Brent w dostawach na styczeń na giełdzie paliw ICE Futures Europe w Londynie jest wyceniana po 63,12 USD za baryłkę, po spadku ceny o 0,6 proc.PhotoStock10/Shutterstock.com

На «Нафтане» ідзе перапрацоўка нафты з Расіі, на Мазырскі НПЗ нафта яшчэ не паступала, піша Наша Ніва са спасылка на «Белнафтахім».

«Нафта на «Нафтан» паступае, пачалася яе перапрацоўка. З 17.00 4 студзеня на Нафтан паступіла 26,5 тыс. т нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства», — праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Як паведамлялася, Расія з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і «Нафтан») знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. У «Белнафтахіме» заявілі, што гатовыя забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб'ёме. Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынены. 4 студзеня «Белнафтахім» паведаміў пра дамоўленасць з Расіяй на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі, у гэты ж дзень нафта пачала паступаць на «Нафтан».

эж