У канцы мінулага года ўжо прайшлі дзясяткі судоў над удзельнікамі снежаньскіх акцый пратэстаў супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) 11 чалавек былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак, паведамляе „Свабода”
На гэтым тыдні пройдуць суды над палітыкамі, грамадcкімі дзеячамі, пісменнікамі і актывістамі. Сярод тых, каго выклікалі ў суд – паэт Уладзімер Някляеў, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, палітыкі Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Казлоў, Юрась Губарэвіч, Юрась Белянькі, журналісты Вольга Быкоўская і Дзіяна Серадзюк, блогер Эудаард Пальчыс. Увесь спіс можна пабачыць на сайце „Вясны”.
аз