У 2019 годзе беларусы прадалі валюты на амаль $600 млн больш, чым купілі, паведамляе “Еўрарадыё” са спасылкай на прэс-служба Нацбанка.
Летась фізічныя асобы набылі наяўнай і безнаяўнай валюты на 9,165 млрд долараў, а прадалі на $9,76 млрд. У 2018 годзе чысты продаж валюты беларусамі склаў 1,1 млрд долараў: было прададзена крыху больш за $9 млрд, а куплена 7,9 млрд долараў.
Пра што гэта можа сведчыць? У канцы мінулага года першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой заявіў, што рэальныя даходы грамадзян Беларусі выраслі на 7,5%.
аз