X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

На Палессі абясшкоджаны вялікі арсенал часоў Другой сусветнай вайны

14.01.2020 12:35
За два дні спецыялісты абясшкодзілі больш за 260 артснарадаў, мінамётных мін і ручных гранат.
Pocisk wykopany na terenie szkoły w Żorach
Pocisk wykopany na terenie szkoły w ŻorachŚląska Policja

Каля аграгарадка Парахонск Пінскага раёна пры расчыстцы зараснікаў каля чыгуначнага насыпу работнік заўважыў у зямлі прадмет, падобны на снарад.

Прыбыўшыя сапёры вайсковай часці 7404 Унутраных войск вынялі з зямлі нямецкую мінамётную міну часоў Другой сусветнай вайны, піша газета Звязда. Выказаўшы здагадку, што побач могуць быць і іншыя боепрыпасы, выбуховай тэхнікі з дапамогай металашукальнікаў вайсковыя абследавалі прылеглую тэрыторыю абапал чыгуначнага палатна. І, як аказалася, не дарэмна.

На паверхню вайскоўцы дасталі 49 артылерыйскіх снарадаў калібрам 45 і 75 міліметраў, 35 мінамётных мін калібрам ад 50 да 120 міліметраў, 12 ручных гранат, а таксама ўзрывальнікі і запалы. Знойдзены арсенал знішчылі на падрыўной пляцоўцы.

На наступны дзень сапёрна-піратэхнічная група выняла на паверхню яшчэ больш за 165 розных боепрыпасаў. За два дні спецыялісты абясшкодзілі больш за 260 артснарадаў, мінамётных мін і ручных гранат.

Як паведамляе прэс-служба Унутраных войск, пошукавыя работы ўздоўж чыгункі паблізу аграгарадка Парахонск працягваюцца.

эж