Штутгарцкая опера 2 лютага ўпершыню пакажа спектакль «Барыс», у якім аб’яднаюць оперу «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага, напісаную ў 1869 годзе, і новую оперу «Час сэканд-хэнд» нямецкага кампазітара Сяргея Неўскага. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».
У аснову лібрэта «Час сэканд-хэнд» пакладзеная аднайменная кніга беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Як расказаў кампазітар выданню Stravinsky.online, опера атрымалася паўнавартаснай, працягласцю ў гадзіну, з васьмю спевакамі, хорам і аркестрам. Пісьменніца ўхваліла лібрэта.
Наступныя паказы прызначаныя на 16 і 23 лютага, 2 сакавіка, 10 і 13 красавіка.
«Агульная канструкцыя спектакля такая, што дзеянне «Барыса» адбываецца ў будучыні, пасля нейкай катастрофы, а маёй оперы – у сучаснасці, гэта флэшбэк у альтэрнатыўнай рэальнасці», – тлумачыць аўтар.
«Час сэканд-хэнд» – кніга Святланы Алексіевіч, выдадзеная ў 2013 годзе. Расказвае пра савецкага «чырвонага чалавека» і траўмы ад распаду СССР. Як і іншыя кнігі цыклу «Галасы ўтопіі», гэта мастацка-дакументальная проза, non-fiction. Паводле кнігі ўжо ставілі спектаклі ў Беларусі.
За творчасць як «помнік пакутам і мужнасці ў наш час» Алексіевіч далі ў 2015 годзе Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
вс