Беларуская Служба

Галіна Казіміроўская запрашае на канцэрт у Варшаве 27 чэрвеня

25.06.2026 16:02
«Свабода, роўнасць, чалавечнасць» — канцэрт пад такой назвай адбудзецца ў Варшаве. Творы кампазітараў мінулых стагоддзяў і сучаснасці прагучаць у выкананнні хораў Беларусі і Германіі.
Аўдыё
  • Галіна Казіміроўская прадстаўляе праект “Свабода, роўнасць, чалавечнасць”

Гэта праект, мэта якога данесці да ўсяго свету прагу да міру і дабра. Беларускі хор Concordia і нямецкі  хор GewandhausJugendchor збяруцца разам на польскай зямлі, каб на 65 галасоў заспяваць: «Дай нам мір!».

Вось, што кажа пра канцэрт дырыжор хору Concordia Галіна Казіміроўская:

— Гэта будзе даволі ўнікальная з’ява ў нашым эміграцыйным культурным жыцці і я спадзяюся даволі цікавая для нашых слухачоў. Акрамя хору Concordia у кацнэрце прыме таксама ўдзел нямецкі хор з Ляйпцыгу GewandhausJugendchor пад кіраўнцтвам Франка-Стэфана Элстера.

Разам і па асобку будзем выконваць творы нямецкіх, беларускіх і украінскіх кампазітараў. Для мяне асобай падзеяй зъяўляецца выкананне агульным хорам у 65 чалавек майго твору Мэморым на вершы Уладзіміра Картакевіча.

Гэты канцэрт праходзіць пад назвай Свабода. Роўнасць. Чалавечнасць. Мы хочам сродкамі музыкі, а таксама апавяданнямі, якія прагучаць у час канцэрта данесці нашу малітву і прагу да міру і перамогі дабра.

Сярод твораў будзе пераважна сучасная музыка, але таксама музыка XVI-XIX стагоддзяў. Прагучыць твор сучаснага нямецкака кампазітара Gregor Meyer, беларускіх кампазітараў: Сімаковіч, Падгайскай, Міненковай і творы майго аўтарства, украінскія творы Ганны Гаврілець і Міхайлы Шухі. А абрамляюць кацнэрт харалы Баха і Мэндэльсона на адзін тэкст Verleih uns Frieden «Дай нам мір!»

Хор Concordia і GewandhausJugendchor аб’ядноўваюць свае галасы ў выключным канцэрце, поўным эмоцый! Пад лозунгам «Свабода, Роўнасць, Чалавечнасць» прагучаць творы, якія ўвасабляюць дух адзінства і імкненне да мірнага свету. Запрашаем на вечар харавой музыкі, якая кранае сэрцы, натхняе і заахвочвае да роздуму.

Першы такі сумесны канцэрт адбыўся ў межах Beethovenfest Bonn  8 верасня 2022 года. Праект Campus пад назвай «Заклік да міру» аб’яднаў музыкаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і Украіну, з GewandhausJugendchor. Разам яны выканалі творы ўкраінскіх, беларускіх і нямецкіх кампазітараў. Канцэрт адбыўся ў былой пленарнай зале Бундэстага ў Боне.

Праект Campus, які рэалізуецца ў супрацоўніцтве паміж Beethovenfest Bonn і Deutsche Welle, ужо больш за 20 гадоў ставіць сваёй мэтай аб’яднанне маладых музыкаў з розных краін і падтрымку культурнага абмену.

А зараз хор GewandhausJugendchor можна пачуць і ў Варшаве.

Прыходзьце 27 чэрвеня 19.15 Касцёл св. Ганны, Кракаўскае прадмесце, 68.

Слухайце наша аўдыё!