Беларусі трэба дыверсіфікаваць экспарт нафты, каб пастаўляць з расійскага рынку 30-40% неабходных аб’ёмаў сыравіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня ў Мінску на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт, інфармуе БелаПАН.
Аляксандр Лукашэнка падчас нарады прызнаў, што "эканамічныя ўмовы", у якіх даводзіцца працаваць Беларусі, "ускладняюцца". Увядзенне Расіяй падатковага манеўру стала прычынай зніжэння даходаў дзяржаўнаг бюджэту, працягваецца пагаршэнне эфектыўнасці працы беларускіх НПЗ.
Паводле Лукашэнкі, у нафтаперапрацоўчых заводаў узніклі праблемы з фінансаваннем бягучай дзейнасці, інвестыцыных праграмаў, скіраваных на развіццё вытворчасці.
эж