Беларуская Служба

Гарадзеншчына прэзентуе свой турыстычны патэнцыял у Літве

21.01.2020 15:45
“З больш чым 122-х тысяч бязвізавых турыстаў, якія наведалі Гарадзенскую вобласць летась, больш за 83  тысяч былі гасцямі з Літвы
Centrum Grodna nad Niemnem, Grodzieńszczyzna.
Centrum Grodna nad Niemnem, Grodzieńszczyzna.Shutterstock.com/Konstantin Polkhovski

Патэнцыял медыцынскага і бязвізавага турызму прадставіць Гарадзенская вобласць на міжнароднай выставе Adventour-2020 у Вільні.

Пра гэта паведамляе Белта, спасылаючыся на ўпраўленне спорту і турызму Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту. Выстава пройдзе 24-26 студзеня.

Ва ўпраўленні паведамілі, што  “літоўскі рынак вельмі важны для нас, бо Літва – адзін з лідараў па колькасці турыстаў у рэгіёне. Так, з больш чым 122-х тысяч бязвізавых турыстаў, якія наведалі Гарадзенскую вобласць летась, больш за 83  тысяч былі гасцямі з Літвы”.

Адзначаецца, што набірае папулярнасць медычны турызм. Таксама пра турыстычны патэнцыял Гарадзеншчыны раскажуць у студзені і лютым на тэматычных мерапрыемствах у Латвіі, Эстоніі ды Польшчы.

эж