Актывіст з Горадні Мікалай Салянік падчас суду ў справе штрафу за акцыю незалежнасці інтэграцыі з Расіяй, на знак пратэсту прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі, паведамляе Hrodna.life
Мікалай Салянік 21 студзеня абскарджваў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна ў абласным судзе. Раённы суд прызначыў Саляніку 45 базавых (1147,5 рублёў) велічынь штрафу. Вышэйшая інстанцыя пакінула без зменаў ранейшае рашэнне. Але яшчэ да прысуду Салянік прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне.
Мікалая Саляніка судзілі 23 снежня за два правапарушэнні: за публічны заклік да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і за непасрэдны ўдзел у ім. Акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі прайшла 15 снежня і сабрала каля 70 чалавек
У абласным судзе Салянік абвясціў пратэст. Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу. Каб выправадзіць Саляніка з суда выклікалі АМАП. На выклік прыехалі каля 10 чалавек у масках.
Міхаіла Саляніка затрымалі і адвезлі ў РАУС.
Звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі ў Беларусі Салянік больш не збіраецца. Актывіст будзе пісаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека.
яс