Кіраўнік Беларусі загадаў сфарміраваць і ў самы бліжэйшы час накіраваць у Кітай самалёт з найбольш неабходнай медыцынскай дапамогай. Гэта лекавыя прэпараты, сродкі індывідуальнай абароны (маскі, халаты і пальчаткі), сродкі дэзінфекцыі, іншыя вырабы медыцынскага прызначэння, піша газета Звязда.
У дадзены момант ваенны борт ІЛ-76МД на аэрадроме Мачулішчы рыхтуецца да адпраўкі.
Гэтая дапамога - толькі першы крок. Па лініі Міністэрства замежных спраў выпрацоўваюцца далейшыя меры падтрымкі. У прыватнасці, вызначаецца, чым канкрэтна беларускі бок можа дапамагчы яшчэ. Прапрацоўваецца пры неабходнасці выезд кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і вядучых спецыялістаў для аказання кансультацыйнай дапамогі і ацэнкі патрэбы кітайскага боку ў беларускай медыцынскай падтрымцы.
Ад новага каронавіруса ў КНР памерлі 132 чалавекі (за апошнія суткі — 26). Кітайскія ўлады паведамляюць пра амаль 6 тысяч выпадкаў заражэння, пад падазрэннем больш за 9 тысяч чалавек. Пекін абмежаваў транспартныя зносіны з шэрагам мегаполісаў, фактычна змясціўшы пад каранцін звыш 56 млн чалавек у 18 гарадах.
эж