Беларуская Служба

Колькасць банкаўскіх картак у Беларусі за год павялічылася на 3,4% да 15,5 млн

29.01.2020 15:50
Па суме доля безнаяўных аперацый у 2019 годзе склала 54,9% (Br40 млрд), доля наяўных – 45,1% (Br32,8 млрд). 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Glow Images/East News

Колькасць банкаўскіх плацёжных картак у Беларусі за 2019 год вырасла на 3,4% і на 1 студзеня 2020 года склала 15 млн 528 тыс., інфармуе Нацбанк, на які спасылаецца партал газеты «Звязда».

На 1 студзеня 2019 года ў краіне налічвалася 15 млн 11 тыс. 700 картак.

Найбольшую долю ў агульным аб'ёме займаюць карткі сістэмы MasterCard – 33,8% (5,2 млн) і VISA – 33% (5,1 млн).

Яшчэ 22,3% займаюць карткі БелКарт (амаль 3,5 млн), 10,9% – БелКарт/Maestro (1,7 мільёна).

У 2019 г. пачалі выпускаць карты Union Pay – іх 2,5 тыс.

Папулярнасць безнаяўных плацяжоў працягвае расці. Паводле дадзеных Нацбанка, па суме доля безнаяўных аперацый у 2019 годзе склала 54,9% (Br40 млрд), доля наяўных – 45,1% (Br32,8 млрд). У 2018 годзе доля безнаяўных аперацый складала 49,9%, у 2010-м – 13,1%.

вс