Беларуская Служба

Мінздароўя параіла беларусам не ездзіць у Кітай

29.01.2020 18:31
Тым часам у Магілёве 29 студзеня з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю шпіталізавалі дваіх чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/ANDY RAIN

Міністэрства аховы здароўя параіла беларусам у бліжэйшы час устрымацца ад турыстычных паездак у Кітай, каб не заразіцца каронавірусам.

У Міністэрстве спорту і турызму прапанову падтрымалі. Паводле ведамства, людзі, якія ўжо набылі туры ў Кітай, маюць права звярнуцца ў турфірмы для замены даты падарожжа на пазнейшыя альбо скасавання дамовы, піша Радыё «Свабода».

Тым часам у Магілёве 29 студзеня з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю шпіталізавалі дваіх чалавек.

У сувязі з распаўсюджаннем каронавіруса ў аэрапортах Беларусі, а таксама іншых краінаў узмацнілі захады бяспекі: з дапамогай спецыяльных рамак і іншых прыбораў вымяраюць тэмпературу людзей, якія ляцяць з Кітая і іншых краінаў «групы рызыкі».

Вядзецца таксама санітарны кантроль на ўсіх памежных пунктах пропуска ў Беларусь, у тым ліку з дапамогай цеплавізійнага абсталявання. Лабараторныя сродкі для выяўлення віруса 2019-nCoV ужо даставілі ў краіну.

вс