Так у Віцебску Лукашэнка памяняў галаву горад, узгадніўшы прызначэнне старшыні КДК Віцебскай вобласці Вадзіма Заранкіна на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкаму.
Прэзентацыя новага кіраўніцтва адбылася падчас нарады аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці, перадае Белта.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў праблемнасць Віцебскай вобласці і загадаў, каб усе працаўнікі прадпрыемстваў АПК у Віцебскай вобласці, ад радавых супрацоўнікаў да кіраўнікоў, пачалі працаваць з максімальным напружаннем. «З раніцы да ночы, каб не толькі вярнуць даўгі, якія ў іх назбіраліся, але і вывесці свае прадпрыемствы на бясстратную работу», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Таксама Аляксандр Лукашэнка прызначыў сёння новага намесніка кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі. Ім стаў былы Дырэктар эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Валеры Бельскі.
Беларускі кіраўнік паставіў перад новапрызначаным чыноўнікам сурʼёзныя задачы, у тым ліку планаванне бліжэйшай пяцігодкі, каб пераадолець негатыўныя з’явы ў эканоміцы, асабліва звязаныя з Расіяй. Лукашэнка хоча нівеляваць страты, што падкінула Масква за кошт іншых напрамкаў.
юл