Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пачалася раптоўная праверка баявой гатовасці, паведамляе Мінабароны.
«30 студзеня згодна з распараджэннем міністра абароны пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба – першага намесніка міністра абароны – пачалася комплексная праверка баявой гатовасці Узброеных Сіл.
Галоўнай мэтай праверкі зʼяўляецца вызначэнне здольнасцяў органаў ваеннага кіравання, камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі, а для воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл – гатовасць выконваць задачы па прызначэнні ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі».
Дзеянні войскаў пройдуць на палігонах і асобных участках мясцовасці. Улічваючы спецыфіку пастаўленых задач, войскам давядзецца дзейнічаць у розных умовах – пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.
юл