Беларуская Служба

На беларускіх дарогах з’явіцца ваенная тэхніка

31.01.2020 11:02
Міністэрства абароны папярэджвае кіроўцаў і просіць быць больш пільнымі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ichigo121212 from Pixabay/CC0

На дарогах Магілёўскай, Мінскай, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей будзе перамяшчацца ваенная тэхніка. Аб гэтым паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

– У перыяд ад 31 студзеня да 1 лютага на дарогах Магілёўскай, Мінскай, Бересцейскай і Гарадзенскай абласцей чакаецца рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках праверкі баявой гатовасці, – гаворыцца ў заяве.

ДАІ і ВАІ рэкамендуюць удзельнікам дарожнага руху павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху.

юл