Беларуская Служба

«Шчасце, што выбралі курс на дружбу з Кітаем»

31.01.2020 13:24
Аляксандр Лукашэнка адправіў новага амбасада ў Кітай, каб той зладзіў сапраўдны прарыў у адносінах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/WU HONG Dostawca: PAP/EPA.

Новым паслом Беларусі ў КНР Аляксандр Лукашэнка прызначыў Мікалая Снапкова. Да гэтага часу чыноўнік займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае Белта.

«Кітай – гэта сурʼёзны прыярытэт нашай краіны. Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу і падтрымку Кітая. Не толькі ў будаўніцтве перспектыўных прадпрыемстваў у нашай краіне, крэдытаванні, але і рынак Кітай адкрыў для нас на столькі, на колькі мы можам туды ўвайсці. І я, шчыра кажучы, разлічваю, што мы ажыццявім сапраўдны прарыў на працягу вашай работы. Важны вынік», – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што новага амбасадара чакае сурʼёзная праца, нельга ўпівацца сваймі поспехамі, а трэба рашаць важныя задачы па развіцці адносін з дружалюбным Кітаем.

Апроч КНР беларускі кіраўнік хацеў бы наладзіць адносіны з Еўрапейскім саюзам ды амерыканцамі. Гэта «монстры», з якімі лічаць за шчасце супрацоўнічаць любыя дзяржавы«, – падкрэсліў Лукашэнка.

юл