Беларуская Служба

Беларусь наведае дэлегацыя з Нямеччыны

31.01.2020 17:23
Візыт нямецкай дэлегацыі ў Мінск запланаваны на 3-6 лютага.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/FRIEDEMANN VOGEL Dostawca: PAP/EPA.

Пра прыезд дэлегацыі паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт Белта.

Акрамя таго, прапрацоўваецца візіт афіцыйных дэлегацый на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў Егіпет і Сербію. Таксама запланаваны візіты ў Беларусь старшынь камісій па замежных справах парламентаў Італіі і Румыніі.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена падрыхтоўцы пытанняў, звязаных з удзелам кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў Беларусі ў V Сусветнай канферэнцыі спікераў, якая павінна адбыцца 19-21 жніўня ў Вене пад эгідай Міжпарламенцкага саюза.

«Такое мерапрыемства праводзіцца раз у пяць гадоў. Таксама пройдзе нарада спікераў краін Еўразіі і Інданезіі», – расказаў Андрэй Савіных.

План міжнароднага міжпарламенцкага супрацоўніцтва на 2020 год быў зацверджаны на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў 30 студзеня.

Паводле слоў дэпутата, згодна з планам і з улікам накіраваных запрашэнняў прадугледжваецца магчымасць ажыццяўлення афіцыйных візітаў у Беларусь кіраўнікоў парламентаў Латвіі, Малдовы, Пакістана і Швейцарыі.

юл