Беларуская Служба

Пра гэтае паўстанне стала вядома дзякуючы здымкам акрываўленага польскага сцяга

28.06.2026 11:40
Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня Познаньскага паўстання.
   ,
Пратэстоўцы патрабавалі годнай працы, хлеба і свабодыAutorstwa Nieznany - First version: Na Commons przeniesiono z en.wikipedia. IPN ([1])Latest version: POZNAŃSKI CZERWIEC '56, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2013375

28 чэрвеня 1956 года рабочыя фабрыкі Цагельскіх, якая пасля вайны была перайменавана ў фабрыку Сталіна, выйшлі на вуліцы. Яны патрабавалі годнай працы, хлеба і свабоды. Дэманстранты рушылі ў бок цэнтра горада, трымаючы ў руках транспаранты і сцягі.

У гэты час праходзіў Познаньскі міжнародны кірмаш. Менавіта тады замежныя журналісты зрабілі фатаграфіі, якія пабачыў увесь свет і якія расказвалі пра крывава задушанае паўстанне ў камуністычнай Польшчы, кажа Роберт Вяліцкі з Познаньскага міжнароднага кірмашу.

— Дэманстрацыя рабочых, студэнтаў і жыхароў зайшла на тэрыторыю кірмашу. Там былі зробленыя гістарычныя здымкі акрываўленага польскага сцяга, якія пайшлі ў свет, расказвалі пра тое, што адбываецца ў нашай краіне.

У камуністычную эпоху паўстанне жыхароў Познані называлі «чэрвеньскімі інцыдэнтамі», што павінна было зменшыць яго значэнне. Дырэктар Вялікапольскага музея незалежнасці Пшэмыслаў Тэрлецкі падкрэслівае, што сёння гісторыкі кажуць пра Паўстанне познаньскага чэрвеня.

— Гэта было спантаннае паўстанне звычайных людзей, якія стаміліся ад хлусні, галечы, і якія пачалі змагацца за свае правы голымі рукамі.

Познаньскае паўстанне было першым народным паўстаннем супраць урада таго часу. У дэманстрацыі ўдзельнічала да 100 тысяч чалавек. 58 загінулі.

IAR/ав