Беларуская Служба

Беларусь будзе дыверсіфікаваць крыніцы энергіі

13.02.2020 13:25
Гэта адна з асноўных задачы, якія Белнафтахім« вызначыў на 2020 год.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gordon Johnson from Pixabay/CC0

Дадзеная інфармацыя размешчана на сайце канцэрна, паведамляе БелТА.

Канцэрн паведаміў, што сваймі асноўнымі задачамі на бягучы год бачыць: выкананне ўстаноўленых ключавых паказнікаў, дыверсіфікацыя паставак нафты на беларускія НПЗ, задавольванне ў поўным абʼёме патрэбаў унутранага рынку ў нафтапрадуктах і прадукцыі нафтахіміі, павышэнне аперацыйнай эфектыўнасці ва ўсіх арганізацыях, рост прадукцыйнасці працы.

Апроч таго старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў даручыў падначаленым заняцца актыўна ўдасканаленнем знешнеэканамічнай дзейнасці, своечасовым вяртаннем валютнай выручкі, зніжэннем затрат на вытворчасць.

юл