X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларусь можа займець іранскую нафту

14.02.2020 11:22
«Беларусь з'яўляецца патэнцыйным пакупніком. Тым больш, яна ўжо купляла нафту з Ірану».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Іран гатовы весці перамовы з Беларуссю па пытанні пастаўкі нафты, заявіў амбасадар Ірану ў Мінску Саід Яры, піша "Новы час".

«Мы цалкам гатовыя весці перамовы з беларускім бокам і прадаваць ёй нафту. Але гэта чыста камерцыйны пытанне», — удаклданіў амбасадар Яры.

Дыпламат адзначыў, што як адзін з буйнейшых пастаўшчыкоў нафты ў свеце Іран заўсёды шукае магчымасці для яе продажаў: «Беларусь з'яўляецца патэнцыйным пакупніком. Тым больш, яна ўжо купляла нафту з Ірану». Так, Іран паставіў у Беларусь у 2017 годзе дзве партыі нафты: адна пбыла абʼёмам 600 тыс. барэляў, другая – 800 тыс. барэляў.

Як паведамлялася, з пачатку года асноўныя расійскія нафтавыя кампаніі не пастаўляюць нафту на беларускія НПЗ з-за адсутнасці дамоўленасці па цане. Беларускія ўлады паведамілі, што прапановы аб імпарце нафты яны накіравалі краінам Балтыі, Польшчы, Украіны, Казахстану і Азербайджану. Акрамя таго, па словах кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, перамовы аб пастаўках нафты вядуцца таксама з ЗША, Саудаўскай Аравіяй і ААЭ.

эж