Беларуская Служба

Лукашэнка прыгразіў Расіі штрафнымі санкцыямі за зрыў тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС

14.02.2020 14:50
Бакі дамовіліся знайсці кансэнсус па гэтым пытанні, аднак да цяперашняга часу да кампрамісу так і не прыйшлі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/zhangyang13576997233

Лукашэнка прыгразіў Расіі штрафнымі санкцыямі за зрыў тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю БелАЭС - паведамляе tut.by.

Расійскі бок сарваў тэрміны будаўніцтва БелАЭС і ў якасці кампенсацыі павінна знізіць для Беларусі стаўку па вылучаным на гэта крэдыце і адсунуць тэрміны яго вяртання. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Светлагорскі ЦКК, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Па словах прэзідэнта, падчас сустрэчы ў Сочы абмяркоўвалі і іншы варыянт: расійскаму генпадрадчыку можа быць выпісаны немаленькі штраф за парушэнні. Бакі дамовіліся знайсці кансэнсус па гэтым пытанні, аднак да цяперашняга часу да кампрамісу так і не прыйшлі.

нг