Беларуская Служба

Дзякуючы цёплай зіме жыроўкі беларусаў зменшыліся

24.02.2020 06:56
«Што да двухпакаёўкі 48 метраў з наяўнасцю зарэгістраваных, то за студзень 2019 года было налічана 17,93 руб.» 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Pixabay.com

Праз цёплае надвор’е зімой беларусам удалося зэканоміць. Па выніках па ацяпляльнага сезону лічбы ў жыроўках зменяцца.

Ужо цяпер многія беларусы ў сваіх жыроўках заўважылі некаторыя змены коштаў за ацяпленне, перадае Белсат. 

«Што да двухпакаёўкі 48 метраў з наяўнасцю зарэгістраваных, то за студзень 2019 года было налічана 17,93 руб., за студзень 2020 года – 14,32 руб. Улічваючы, што тарыф павысіўся, але абʼём гігакалорыяў паменшыўся за кошт цёплай зімы, эканомія відавочная», – распавяла Таццяна Мікуліч, намеснік начальніка ўпраўлення па разліку ЖКП філіялу «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінску».

У канцы ацяпляльнага сезону робіцца пераразлік. Відавочна, што сёлета лічбы ў жыроўках па выніках зімы будуць значна меншыя.

эж