Беларуская Служба

Стала вядома, хто выступіць на Дзень Волі ў Мінску

24.02.2020 14:03
Арганізатары нагадваюць, што працягваецца збор сродкаў на святкаванне Дня Волі-2020 на краўндфандынгавай пляцоўцы «МолаМола».
Władze spacyfikowały demonstrację 25 marca w Mińsku
Władze spacyfikowały demonstrację 25 marca w MińskuAndrei Bortnikau/Shutterstock.com

Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 у Мінску агучыў спіс гуртоў, якія праспяваюць на мітынгу-канцэрце ў сталіцы 22 сакавіка. Гэта беларускія гурты Zrabi, Naka, «Разбітае сэрца пацана» (РСП), «Крама», «Дай Дарогу», а таксама ўкраінскі гурт «Колір», паведамляе «Еўрарадыё».

Песні будуць гучаць па-беларуску, па-руску і па-ўкраінску. Дарэчы, украінскі гурт «Колір» мае ў сваім рэпертуары дзве беларускамоўныя кампазіцыі.

Цяпер вызначаецца месца правядзення мітынгу-канцэрта, а таксама рыхтуецца яго праграма.

7 лютага арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на пляцоўку, якая знаходзіцца ў «тусовачным» месцы горада і не ўваходзіць у пералік шасці месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у сталіцы.

Таксама арганізатары мерапрыемства нагадваюць, што працягваецца збор сродкаў на святкаванне Дня Волі-2020 (БНР-102) на краўндфандынгавай пляцоўцы «МолаМола». Цяпер сабрана 7% ад неабходнай сумы на мерапрыемства.

У аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 уваходзяць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух «За Свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя «Зялёныя», а таксама аргкамітэт партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя».

вс

архіўны здымак: на Дзень Волі ў 2017 годзе супраць дэманстрантаў улады прымянілі сілу