Візіт аглядальнай місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусь перанесены на няпэўны тэрмін з прычыны сітуацыі з COVID-19, паведаміла Свабода са спасылкай на БелаПАН. Пазней гэта пацвердзілі БелТА ў прадстаўніцтве МВФ.
Спачатку меркавалася, што візіт пройдзе 19–30 сакавіка, планаваліся сустрэчы місіі МВФ з прадстаўнікамі беларускага ўраду, Нацбанку і іншых банкаў, а таксама з экспертнай супольнасцю.
Аднак для супрацоўнікаў фонду ўвялі абмежаванне на перасоўванне ў сувязі з распаўсюдам новага каронавірусу ў свеце. Таксама МВФ і Сусветны банк вырашылі правесці штогадовую вясновую сесію кіроўных органаў завочна, праз відэасувязь.
Раней місіі МВФ у Беларусі ладзіліся ў лістападзе 2018 году і ў кастрычніку 2019-га.
Беларускае Міністэрства фінансаў не чакала збліжэння пазіцыяў з МВФ. Як казаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, МВФ хацела б бачыць больш хуткія рэформы дзяржаўнага сектара, хутчэйшае падвышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі. Новы крэдыт ад МВФ не абмяркоўваецца.
яс