Беларуская Служба

ПЦ «Вясна» выступае супраць катаванняў у лячэбна-працоўных прафілакторыях

09.03.2020 13:12
Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткім відам абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnexiao yu /shutterstock

Праваабаронцы ажыццяўляюць мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу.
Гэты праект з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна» па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Да такіх выпадкаў праваабаронцы адносяць прымусовае змяшчэнне асоб, якія пакутуюць ад алкагольнай ці іншай залежнасці, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткім відам абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

Праваабаронцы сабралі сведчанні пацыентаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пастараліся адказаць на некалькі пытанняў: чаму ЛПП па сутнасці зʼяўляецца месцам пазбаўлення волі, што такое прымусовая праца і чаму ў абрэвіятуры ЛПП лішнім можна лічыць слова «лячэбны».

яс