У Беларусі могуць атрымаць падатковыя і іншыя льготы ўладальнікі, а ў будучыні – і вытворцы электрамабіляў. Такія меры прадугледжваюцца ў праекце ўказа аб стымуляванні выкарыстання электратранспарту. Сам дакумент абмяркоўваўся 9 сакавіка на нарадзе Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна.
Каментуючы вынікі нарады, першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой паведаміў журналістам, што дапускаецца зніжэнне падаткаў (ПДВ, інвестыцыйныя вылікі ды іншае) і ўкаранення ўскосных стымулаў – напрыклад, вызваленне ад падатку на ўдзел у дарожным руху, бясплатныя парковачныя месцы, выкарыстанне вылучанай для гарадскога транспарту паласы на дарозе і іншыя ініцыятывы», – цытуе БЕЛТА словы Крутога.
Ён паведаміў журналістам, што праект указа бліжэйшым часам будзе дапрацаваны.
яс/euroradio.fm