Беларуская Служба

Украіна распачала транзіт нафты ў Беларусь

18.03.2020 10:07
У межах кантракту паміж Украінай і Беларусь, «Укртранснафта» прыняла два нафтавыя танкеры з Азербайджанскай сыравінай. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner

Украінская кампанія «Укртранснафта» распачала транзіт нафты ў Беларусь. Азербайджанская нафта гатунку «Azeri Light» паступае на Мазырскі НПЗ. Сыравіна перапампоўваецца праз нафтаправод «Адэса-Броды», перадае тэлеканал Белсат.

Аказанне паслугаў па транспартаванні нафты ў Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж ААТ «Укртранснафта» і «BNK (UK) Limited» (Вялікая Брытанія), якая з’яўляецца даччыным прадпрыемствам ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія».

У межах кантракту паміж Украінай і Беларусь, «Укртранснафта» прыняла два нафтавыя танкеры з Азербайджанскай сыравінай. Выгрузка першага танкера завершылася 14 сакавіка, а другога – 17 сакавіка.

эж